У былым «Макдональдсе» з'явіліся панскі і шляхецкі бургеры

У меню рэстаранаў «Макдональдс» з'явіліся бургеры «Панскі» і «Шляхецкі», а таксама ўзвар.

26.12.2022 / 09:29

Фота: ksbv.by

Фота: koko.by

Змены ў меню заўважыў блогер «Мерзкій Кокобай».

«Шляхецкі» бургер з кіслай капустай, «Панскі» — з курынай катлетай на грылі. Абодва з грыбным соусам.

Узвар ёсць з журавінамі і з абляпіхай.

Таксама ёсць і духмяная бульба-фры. Яна пасыпаная сушаным чабаром і молатай каляндрай.

Крыніцы: Лукашэнка даверыў «Макдональдс» Алексіну

Nashaniva.com