У Google з'явіўся новы канкурэнт: ён задзейнічае чат-бот проста ў пошуку

У мінулым годзе без асаблівай рэкламы была запушчаная новая пошукавая сістэма You.com. Цяпер у ёй з'явілася функцыя, якой няма нават у Google, — убудаваны чат-бот проста на сайце. Ён можа адказаць на пытанні і падтрымаць дыялог.

26.12.2022 / 00:14

Сістэма падтрымлівае шматлікія мовы, але ўсё ж найлепш абыходзіцца з англійскай. Пры гэтым функцыянальнасць бота You.com пакуль што саступае ChatGPT. Гэты чат-бот яшчэ не ўмее пісаць код або генерыраваць артыкулы, аднак невялікія тэксты ў вольным стылі атрымліваюцца.

На гэты момант ChatGPT і You.com існуюць у асноўным як цікавыя дэманстрацыі таго, як можа выглядаць будучыня штучнага інтэлекту. Аднак у перспектыве яны могуць істотна змяніць інтэрнэт.

Nashaniva.com