Праваабаронцы заклікаюць людзей праверыць кнігу «Я выходжу»

Былыя арыштанты ІЧУ на Акрэсціна распавядаюць праваабаронцам, што за кратамі ўтрымліваецца шмат затрыманых па фотаздымках з кнігі «Я выходжу». Так, у снежні сямейную пару асудзілі за ўдзел у маршы па фота з гэтай кнігі.

24.12.2022 / 10:31

У сілавікоў ёсць PDF-версія кнігі «Я выходжу», па якой яны індэнтыфікуюць пратэстоўцаў. Паводле іх, ужо больш за 50 чалавек асуджана дзякуючы кнізе, а ўсяго «дзясяткі ці сотні» могуць быць затрыманыя з-за фотаздымкаў на дарозе, што ёсць у ёй.

Праваабаронцы размясцілі PDF-версію кнігі. Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі і фотаздымак з вамі патрапіў у гэтую кнігу, то вам трэба тэрмінова паклапаціцца пра сваю бяспеку, заклікаюць яны.

У кнізе 194 старонкі, на кожнай часам па два-тры фота.

Nashaniva.com