Спявачка Алеся стала бабуляй, а Анатоль Ярмоленка — прадзядулем

У дыджэя Анатоля і яго жонкі рэстаратаркі Наталлі Садоўскай нядаўна нарадзілася дзіця.

23.12.2022 / 15:47

Фота: інстаграм Наталлі Садоўскай

Днямі пра гэта ў сторыс у інстаграме паведаміла спявачка Алеся Ярмоленка. «Сёння я стала бабуляй», — напісала яна.

Унука і яго жонку павіншаваў у фэйсбуку і лідар «Сяброў» Анатоль Ярмоленка.

Фота: фэйсбук Анатоля Ярмоленкі

Анатоль Ярмоленка-малодшы (вядомы як DJ Анатоль) і Наталля Садоўская ажаніліся ў жніўні 2020 года.

Садоўская ўзначальвае Асацыяцыю рэстаратараў, якой раней кіраваў Вадзім Пракоп'еў. Яна ўваходзіць у кіраўніцтва такіх рэстаранаў як Grand Cafe, News Cafe, FABRIQ.

Хто з набліжаных да ўладаў бізнэсменаў і селебрыці мае нерухомасць у Дубаі? 

Анатоль Ярмоленка-малодшы ажаніўся з Наталляй Садоўскай, якая ўзначальвае Асацыяцыю рэстаратараў замест Пракоп'ева

Nashaniva.com