Кіраўнік МАГАТЭ едзе ў Расію абмяркоўваць сітуацыю на Запарожскай АЭС

Кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі ў чацвер наведае Расію для абмеркавання пытання аб стварэнні зоны бяспекі вакол Запарожскай АЭС на поўдні Украіны, паведамляюць расійскія крыніцы.

21.12.2022 / 17:04

Сітуацыя на ЗАЭС, захопленай у пачатку вайны расійскімі войскамі, пагражае міжнароднай радыеактыўнай катастрофай, папярэджваюць улады Украіны і міжнародныя эксперты.

Расія завезла на тэрыторыю станцыі цяжкія гарматныя ўстаноўкі і вядзе будаўніцтва збудаванняў нявызначанага прымянення каля блока з адпрацаваным ядзерным палівам.

Кіеў абвінавачвае Маскву ў стварэнні перадумоў для ядзернай катастрофы.

Расія са свайго боку сцвярджае, што ЗАЭС не раз падвяргалася абстрэлам УСУ.

Некалькі месяцаў таму МАГАТЭ дамаглося допуску сваіх экспертаў на тэрыторыю атамнай станцыі.

Паводле інфармацыі Крамля, сустрэча кіраўніка агенцтва Гросі з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным не запланаваная.

Nashaniva.com