Даляр з раніцы скокнуў адразу на шэсць капеек

На пачатку таргоў у Мінску 20 снежня даляр вырас на 6 з паловай капеек капеек (2,52 працэнта) да 2,6575 рубля.

20.12.2022 / 10:14

Таргі працягваюцца.

Рост даляра тлумачыцца зніжэннем курса расійскага рубля на сусветных рынках.

Так у Мінску расійскі рубель зніжаецца на 8,16 капейкі да 3,8518 рубля за 100 адзінак.

У пачатку года даляр каштаваў 2,5481 рубля, максімальнае значэнне было 15 сакавіка — 3,3195.

А гадавы мінімум быў месяц таму, 20 лістапада, — 2 рублі 40,77 капейкі. Такім чынам, за месяц даляр вырас амаль на 25 капеек.

Nashaniva.com