Пуцін развітаўся з Лукашэнкам толькі ўначы

Паводле звестак Антона Матолькі, Іл-96-300ПУ з бартавым нумарам RA-96022 з Пуціным вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у 0:59 20 снежня. Спецыяльна для суправаджэння гэтага самалёта з аэрадрома ў Баранавічах быў узняты знішчальнік.

20.12.2022 / 01:27

Перад гэтым Пуцін каля дзвюх гадзін правёў разам з Лукашэнкам у рэзідэнцыі «Азёрны», што ў Астрашыцкім Гарадку пад Мінскам.

Больш за тое, Лукашэнка нібыта нават сам паехаў правесці яго ў аэрапорт, проста да самалёта.

Чытайце таксама:

«Расія без нас абыдзецца, а мы без яе не зможам». Пра што сёння гаварылі Пуцін з Лукашэнкам

Пуцін у мінскім аэрапорце нікога да сябе не падпусціў, акрамя Лукашэнкаў

Пяскоў: Пуцін не будзе ў Мінску прымушаць Лукашэнку да вайны

Арастовіч распавёў, ці можа Украіна ўдарыць па Мінску, каб забіць там Пуціна

Nashaniva.com