«У нашых дзяцей павінна быць свята, нягледзячы на намаганні расійскіх варвараў». У Кіеве запалілі агні на «Ялінцы нязломнасці»

Сёлета напярэдадні святаў улады ўкраінскай сталіцы і грамадскасць не мелі адзінай думкі, ці трэба ставіць сімвалічнае дрэва, але ўрэшце прынялі станоўчае рашэнне, каб нават гэтым падкрэсліць нязломнасць. І назву абралі адпаведную.

19.12.2022 / 22:10

«Традыцыйна 19 снежня, у Дзень святога Мікалая, мы запалілі агні на галоўнай ялінцы краіны на Сафійскай плошчы. Сёлета шмат абмяркоўвалі, ці варта ставіць ялінку. З улікам таго, што мы жывём ва ўмовах ваеннага становішча, абстрэлаў і адключэння электрычнасці.

Але я лічу, што мы прынялі слушнае рашэнне. Павінна быць ялінка! У нашых дзяцей павінна быць свята! Нягледзячы на ўсе намаганні расійскіх варвараў пазбавіць украінцаў радасці Калядаў і Новага года», — напісаў мэр Кіева Віталь Клічко ў тэлеграме.

Nashaniva.com