Карыстальнікі Twitter прагаласавалі за адстаўку Маска

Новы ўладальнік твітара Ілан Маск спытаў карыстальнікаў сацсеткі, ці варта яму пакінуць пасаду. Большасць удзельнікаў галасавання выказаліся за адстаўку Маска. 

19.12.2022 / 17:47

Вынікі сведчаць пра тое, што 57,5% удзельнікаў апытання падтрымалі сыход Маска з пасады кіраўніка Twitter, 42,5% — супраць. У апытанні прынялі ўдзел 17,5 млн карыстальнікаў платформы.

Што Маск зробіць па выніках гэтага апытання, пакуль незразумела, сам ён не каментаваў вынікі. Раней, праўда, ён паабяцаў «кіравацца вынікамі гэтага апытання». Але нават калі ён пакіне пасаду выканаўчага дырэктара, то ўсё адно застанецца ўладальнікам твітара.

Чытайце таксама:

Маск запусціў апытанне пра тое, ці сысці яму з пасады кіраўніка Twitter

Nashaniva.com