Пуцін у мінскім аэрапорце нікога да сябе не падпусціў, акрамя Лукашэнкаў
Пуцін прыляцеў у Мінск пасля 14:30.
19.12.2022 / 15:35
Лукашэнка асабіста паехаў сустракаць прэзідэнта Расіі ў аэрапорт.
Лукашэнка-старэйшы падарыў прэзідэнту Расіі букет кветак. А малодшы проста паціснуў руку.
Пасля яны паехалі на перамовы «ў адным «аўрусе».
Цікава, што, як сцвярджае тэлеграм-канал «Матолька Дапамажы», для канспірацыі ў паветра былі паднятыя адразу тры ўрадавыя барты, якімі карыстаецца Пуцін.