Стала вядома, як моцна мучаць у турме пенсіянерку Гнаўк
Асуджаную на тры з паловай гады пенсіянерку перавялі ў ПКТ.
18.12.2022 / 10:21
Пра навіны з жыцця мужнай жанчыны напісала ў фэйсбуку яе дачка.
«З Божай дапамогай адчувае сябе добра, духам не падае і не сумуе. Вельмі шмат моліцца. Піша, што без Бога там складана выжыць.
Да Алены ўжылі дадатковае пакаранне, і да 24 лютага яна будзе знаходзіцца ў ПКТ. Практычна ўсіх перадач, званкоў і спатканняў яна пазбаўленая», — напісала дачка.
Калі хочаце падтрымаць Алену, можаце выслаць ліст на адрас дачкі (т. к. прапускае лісты толькі ад блізкіх сваякоў) канверты 1 класа і канверты па Беларусі. Яна шмат піша, для яе канверты маюць вялікую каштоўнасць. Яшчэ можаце прыкласці да ліста лісты А4 і вашы навагоднія паштоўкі. Для яе гэта вельмі важна.
Адрас дачкі:
225032, Брэсцкая вобл, Брэсцкі раён,
в. Кавярдзякі, вул. 40 гадоў Перамогі, д. 27, кв. 18.
Семянюк Аляксандры Уладзіміраўне