Беларускі пілот страціў прытомнасць у расійскім самалёце
Пілот-беларус, які працуе ў расійскай авіякампаніі «Победа», страціў прытомнасць у палёце падчас рэйса Махачкала — Санкт-Пецярбург. Самалёт давялося аварыйна вяртаць у аэрапорт вылету.
14.12.2022 / 21:51
Здарэнне адбылося зранку 13 снежня на рэйсе DP 505. Беларус Аляксандр быў на ім другім пілотам.
Беларусу стала кепска адразу пасля набору вышыні. Сімптомы нагадвалі прыступ эпілепсіі: пачаліся сутаргі рук і ног, Аляксандр не кантраляваў свае дзеянні.
Сам мужчына заявіў, што такое з ім здарылася ўпершыню, усе даведкі ў яго таксама ў парадку. Аднак следчыя падазраюць, што Аляксандр мог хаваць захворванне.
У адносінах да пілота і медыкаў кампаніі, адказных за перадпалётны агляд, пачалі праверку. Беларуса адхілілі ад палётаў, яму пагражае страта ліцэнзіі.
Іншыя крыніцы, аднак, сцвярджаюць, што пілот страціў прытомнасць і быў дастаўлены з высокай тэмпературай у інфекцыйную бальніцу, дзе змешчаны на каранцін.