Бергама пабудуе для жыхароў Бучы «цёплыя пункты», дзе можна будзе сагрэцца ў мароз

Улады італьянскага горада Бергама паабяцалі прафінансаваць будаўніцтва ў Бучы «цёплых пунктаў» — закрытых ацепленых памяшканняў, куды мясцовыя жыхары (найперш пажылыя людзі, жанчыны і дзеці) змогуць прыходзіць адагравацца ў халодныя дні.

14.12.2022 / 16:00

Як удакладняе пасольства Італіі ва Украіне, усяго такіх пунктаў будзе 11, а іх будаўніцтва мэрыя Бергама прафінансуе сумесна з дабрачынным фондам CESVI, які ўжо амаль 40 гадоў дапамагае людзям, што пацярпелі ад лакальных канфліктаў у Афрыцы, Азіі, Еўропе і краінах Лацінскай Амерыкі.

Nashaniva.com