Пуцін загадаў папулярызаваць традыцыйны расійскі фальклор

Уладзімір Пуцін даручыў ураду заняцца папулярызацыяй герояў расійскай гісторыі і фальклору, якія «адпавядаюць традыцыйным каштоўнасцям».

13.12.2022 / 11:35

Папулярызацыя павінна ўключаць у сябе «выкарыстанне малюнкаў гэтых герояў пры вытворчасці выяўленчай, друкаванай, сувенірнай і іншай тыражаванай прадукцыі і тавараў народнага спажывання».

Адказным за папулярызацыю герояў фальклору прызначаны прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін.

Nashaniva.com