Расійскі ўрад ратыфікаваў дагавор Беларусі і Расіі па ўскосных падатках

Расійскі ўрад 8 снежня ратыфікаваў дамову аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках. Пасля гэтага яе ўнясуць на разгляд у Дзярждуму РФ.

10.12.2022 / 20:03

«Рэалізацыя дакумента дазволіць уніфікаваць падатковае заканадаўства дзвюх краін і прывядзе да супрацоўніцтва бакоў у сферы падатковага адміністравання», — гаворыцца ў паведамленні расійскага ўрада.

Дакумент павінен ратыфікаваць і беларускі парламент.

«Гарманізацыя падатковага заканадаўства» дзвюх краін, згодна з падпісанымі дарожнымі картамі паміж Расіяй і Беларуссю, павінна завяршыцца да 1 студзеня 2023 года.

Як заявіў расійскі прэм'ер Міхаіл Мішусцін на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам 3 кастрычніка, дакумент закладвае аснову для фарміравання наднацыянальнага падатковага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Nashaniva.com