Віктар Бут паскардзіўся на ежу ў амерыканскай турме
Гандляр зброяй Віктар Бут, якога амерыканскія ўлады абмянялі на зняволеную ў расійскай турме баскетбалістку Брытні Грайнер, даў сваё першае інтэр’ю прапагандысцкаму каналу RT. Сярод іншага ён паскардзіўся на харчаванне ў амерыканскай турме.
10.12.2022 / 18:09
«Серада — гэта гамбургер, чацвер — кавалак ножак Буша, якія жудасна пахнуць. Гэта немагчыма было есці. У тайскай турме, дзе я прасядзеў два гады, хоць нешта можна было замовіць», — сказаў ён.
Таксама ён распавёў RT, што падтрымлівае так званую «спецаперацыю» і сам, калі б была магчымасць, паўдзельнічаў бы ў ёй.
Баскетбалістку зборнай ЗША Брытні Грайнер, асуджаную на 9 гадоў калоніі за наркотыкі, памянялі 8 снежня на Віктара Бута, які з 2008 года знаходзіўся ў зняволенні ў ЗША і быў асуджаны на 25 гадоў за кантрабанду зброі.