Сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за снегападу
Моцныя ападкі пройдуць у многіх раёнах па паўднёвым усходзе краіны, а ў Гомельскай вобласці — снег з дажджом.
10.12.2022 / 11:16
Цягам дня будзе пераважна воблачнае надвор'е, у асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Раніцай і ўдзень месцамі магчымае наліпанне мокрага снегу.
Вецер усходні, паўночна-ўсходні, умераны, 4-9 м/с. Тэмпература паветра -4..+2 °С.
МНС папярэджвае пра магчымыя фактары небяспекі: парушэнне электразабеспячэння, абрыў ліній сувязі і электраперадачы, цяжкасць руху транспарту, павелічэнне верагоднасці ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў, рызыка траўматызму.
У нядзелю і панядзелак, 11 і 12 снежня, ноччу ў асобных раёнах краіны чакаецца кароткачасовы снег. Раніцай і днём складаныя ўмовы надвор'я: на большай частцы тэрыторыі ападкі (снег, мокры снег, дождж), месцамі моцны снег, мокры снег, наліпанне мокрага снегу, мяцеліца і ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ад -9 °С уначы да +8 °С днём.