У Стоўбцах урачыста перазахавалі парэшткі святара Фабіяна Малішоўскага, пры якім пабудавалі мясцовы касцёл

Пры манаху Фабіяну Малішоўскім з яго непасрэдным удзелам у Стоўбцах быў у 1640 годзе ўзведзены каталіцкі храм імя Святога Антонія. У жніўні 1644-га Фабіян Малішоўскі памёр і яго пахавалі ў пабудаваным ім касцёле. У 1958 годзе храм быў узарваны, а парэшткі Фабіяна Малішоўскага ўдалося адшукаць толькі ў мінулым годзе. Сёння іх урачыста перазахавалі, паведамляе «Звязда».

09.12.2022 / 21:29

На цырымоніі перазахавання прысутнічалі апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч, архіепіскап Мінска-Магілёўскай епархіі Юзаф Станеўскі, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак, старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын.

Што ў мінулым годзе знайшлі менавіта парэшткі святара, пацвердзілі эксперты Следчага камітэта, якія правялі шэраг экспертыз, у тым ліку ўнікальных. Вывучаліся архіўныя дакументы, апытваліся сведкі. Напрыклад, для аднаўлення знешнасці памерлага следчымі была прызначана медыка-крыміналістычная экспертыза, адпаведна якой выкананая графічная рэканструкцыя прыжыццёвага вобраза. 

Спецыяльна для цырымоніі пахавання парэшткаў Малішоўскага быў зроблены саркафаг у выглядзе чалавечага цела з металічнай галавой.

Чытайце таксама:

У Стоўбцах знайшлі парэшткі каталіцкага манаха XVII стагоддзя. Яго магіла — месца паломніцтва

Nashaniva.com