Всеволод Стебурако. «Мы цяпер пішам міма шуфляды». Стих
Всеволод Стебурако опубликовал в фейсбуке новое стихотворение.
08.12.2022 / 09:28
***
Мы цяпер пішам міма шуфляды,
мы цяпер пішам адразу ў камін.
Гэта больш, чым прызнанне
і больш, чым спагада,
гэта — і камін аўт
і камін ін.
Мы цяпер пішам,
каб проста сагрэцца,
не прагучаць, а адчуць цеплыню.
Гэта цішай за ўдары сэрца,
і інтымней любога ню.
І ўсё ж за відзежай няўлоўных рысак,
што дымам злятаюць
у вышыню,
верыцца нам,
што халодны прысак
быў кароткім прыстанкам агню.