Politico назвала Уладзіміра Зяленскага самым уплывовым чалавекам Еўропы 2022 года. Пуціна — няўдачнікам года

Выданне Politico апублікавала рэйтынг, назваўшы Уладзіміра Зяленскага самым уплывовым чалавекам Еўропы 2022 года.

08.12.2022 / 08:57

Журналісты падкрэсліваюць, што Зяленскі змог пераканаць Еўропу, што яе будучыня звязана з Украінай.

Зяленскі «прымусіў Еўропу рабіць тое, што ён хоча».

У рэйтынг таксама трапіў Уладзімір Пуцін у катэгорыі няўдачніка года, прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан (унутраны вораг Еўропы) і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган (цёмны конік Еўропы).

Nashaniva.com