Як адрозніць салодкія мандарыны ад кіслых?
Вось некалькі карысных назіранняў.
29.12.2023 / 21:34
Фота: Pixabay.com
Першае правіла такое: больш круглыя мандарыны саладзейшыя за больш плоскія сарты.
Таму глядзіце на форму: лепш браць круглаватыя сарты.
Па-другое, глядзіце колер. Выбірайце мандарыны з лупінай насычанага аранжавага колеру.
Бледныя, жоўтыя, зеленаватыя плады наўрад ці будуць смачнымі.
Па-трэцяе, спелыя плады маюць выразны пах.
Добры мандарын павінен пахнуць мандарынам.
Па-чацвёртае, узважце мандарын у руцэ.
Калі ён цяжкаваты, гэта добры знак, бо ў такім мандарыне шмат соку. Лёгкія плады, пэўна, не настолькі свежыя і часткова ўжо высахлі.
Асцерагайцеся таксама занадта цвёрдых мандарынаў.
Лепш купляць мандарыны на вагу, а не фасаваныя, бо ў такім выпадку вы зможаце ўважліва разгледзець кожны плод. Сярод фасаванай садавіны часта можна сустрэць пашкоджаныя і цвілыя плады.
І яшчэ адзін напамін: перад тым як есці мандарыны, пажадана іх мыць. Бо, хоць мы іх і лупім, з нямытых пладоў на рукі нам могуць перайсці фунгіцыды і хімія, што выкарыстоўваліся падчас транспартавання садавіны.
Чытайце таксама: