Андрэй Павук — пра вопыт дыверсій, «Красную Зелень», развод і тое, чаму ён за Пазняка
Андрэй Павук — аўтар абсалютна ўнікальных тэкстаў самага іранічнага беларускага гурта «Красная Зелень», які ўзнік як рэакцыя на беларускі сюр. Павук — той самы музыка з гітарай у акулярах, які часта застаецца ў цені Маргарыты Ляўчук, але без якога немагчыма ўявіць ніводзін кліп.
11.12.2022 / 10:24
Андрэй жартуе, што ён — другі чалавек пасля Лукашэнкі, пра якога згадвае беларускі чыноўнік, бо вось ужо шмат гадоў запар ён ім тэлефануе і размаўляе пра набалелае, а пасля выкладвае гутаркі на ютуб, на канал «Рудабельская паказуха». Павук у геаграфіі званкоў ужо даўно выйшаў за межы свайго раёна, а з нядаўняга часу тэлефануе і ў Расію.
Андрэй Павук прагрымеў на ўсю краіну яшчэ ў 2012-м, калі працаваў настаўнікам раённага цэнтра творчасці ў Акцябрскім і напісаў для Ксеніі Дзягелька песню «Я із деревні». Патрыятычны рэп школьніцы з Акцябрскага з піянерскім гальштукам на шыі, якая бадзёрым голасам дэкларавала дзяржаўныя лозунгі «Даешь процветаніе, даешь стабільность», проста ўзарваў інтэрнэт. Андрэй прызнаецца, што ў той час і баяўся, і лікаваў адначасова, бо загнаў чыноўнікаў у тупік.
У гутарцы «Ток» Андрэй згадаў гісторыю з Ксеніяй Дзягелька і што было пасля, як з’явілася «Красная Зелень». Распавёў, чым жывуць людзі ў Акцябрскім, на якой мове гавораць, чаго хоча просты рабочы. Паразважаў пра чыноўнікаў і як з імі трэба гаварыць. Распавёў пра адносіны з бацькамі, знаёмства з жонкай і развод. Патлумачыў, чаму варожа ставіцца да Ціханоўскай і за што падтрымлівае Пазняка. А ў канцы заспяваў палітычныя прыпеўкі, дарэчы, па матывах рэальных падзей.
00:00 — пра што выпуск
00:40 — пра жыццё ў Акцябрскім
05:20 — пра Сяргея Ціханоўскага
09:15 — як прыдумаў песню «Я із деревні» для Ксеніі Дзягелька і што было пасля
18:41 — пра раённых чыноўнікаў і міліцыянтаў
22:22 — ці ўдалося Лукашэнку адрадзіць вёску
23:34 — пра леснікоў, з якімі працаваў
25:53 — як расчараваўся ў АГП
29:39 — у чым задача ідэолагаў
31:33 — пра званкі чыноўнікам у Мінск
34:35 — пра суткі і ад’езд з Беларусі
38:08 — пра трасянку і мову рудабельцаў
39:42 — як з’явіўся дуэт «Красная Зелень» з Маргарытай Ляўчук
48:28 — пра пачуццё віны, Лукашэнку, Пуціна, Захад і перамены
53:05 — ці вераць чыноўнікі ў Лукашэнку
56:37 — як размаўляць з чыноўнікамі
58:22 — калі б быў нумар Лукашэнкі, то што б спытаў
1:00:51 — пра сябра, аўтара «Рудабельскай паказухі» Васіля Качэню
1:03:59 — пра стасункі з бацькамі
1:05:20 — пра знаёмства з Воляй, будучай жонкай, бацькоўства і развод
1:11:57 — чаму варожа ставіцца да Ціханоўскай і як вызваліць палітвязняў
1:18:11 — чаму за Пазняка
1:23:57 — палітычныя прыпеўкі