У Вільні адкрылася крама беларускай сімволікі. Паглядзіце, што там можна набыць ФОТАРЭПАРТАЖ
У нядзелю, 4 снежня, у Вільні ўрачыста адкрылі краму беларускай сімволікі ад друкарні A2.print. «Будзьма» схадзіла і зрабіла фотарэпартаж.
05.12.2022 / 12:20
Крама ці, як пяшчотна называюць яе самі уладальнікі, «крамачка», размешчана ў невялікім скляпенні ў самым цэнтры літоўскай сталіцы, на вуліцы Pilies, 6, літаральна за два крокі ад кафедральнай плошчы.
Па старым адрасе, у спальным раёне Пашылайчай, застаецца вытворчасць тавараў, якія цяпер будуць прадавацца ў краме ў цэнтры, — магнітаў, кубкаў, цішотак, світшотаў, шкарпэтак, торбаў і шмат чаго іншага з беларускай, а таксама ўкраінскай ды літоўскай сімволікай.
На адкрыццё з паветранымі шарамі, шампанскім ды прысмакамі прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек.