Канье Уэст заявіў, што сімпатызуе Гітлеру
Амерыканскі рэпер і бізнэсмен Канье Уэст прызнаўся ў інтэрв'ю з радыёвядучым і канспіралогам Алексам Джонсам на партале Infowars.com, што сімпатызуе Гітлеру.
02.12.2022 / 09:46
Джонс абмяркоўваў з Уэстам і нацыяналістам Нікам Фуэнтэсам нядаўнюю крытыку ў адрас Канье з-за антысеміцкіх выказванняў, каментароў пра смерць Джорджа Флойда і абранай футболцы з надпісам «White Lives Matter».
У размове Джонс заявіў, што Уэст «не Гітлер і не нацыст», так што ён не заслугоўвае дэманізацыі. На што рэпер адказаў: Што ж, я бачу добрае і ў Гітлеры таксама». «У кожным чалавеку ёсць штосьці каштоўнае, у асаблівасці ў Гітлера», — дадаў ён.
Джонс адрэагаваў на выказванне суразмоўцы і адзначыў, што яму не падабаюцца ні нацысты, ні Гітлер. Уэст жа перапыніў яго словамі: «Мне падабаецца Гітлер». На думку рэпера, «габрэйскія медыя прымусілі нас адчуваць, быццам нацысты і Гітлер ніколі не прапаноўвалі свету нічога, што мае каштоўнасць».
«Яны рабілі добрыя рэчы таксама, нам трэба перастаць пастаянна абражаць нацыстаў», — падкрэсліў Уэст.
У апошні час Канье Уэст рэгулярна аказваецца ў цэнтры скандалаў. У пачатку кастрычніка яго акаўнт у Instagram заблакавалі за антысемітызм у паведамленнях да рэпера Diddy. Даўні партнёр музыкі Adidas заявіў аб пераглядзе кантракта з ім.
Gap, а таксама кангламерат Kering адмовіліся ад супрацоўніцтва з рэперам. Гэта здарылася пасля таго, як Уэст прэзентаваў на Парыжскім тыдні моды футболкі брэнда Yeezy са слоганам «White Lives Matter», які трывала звязаны з ультраправымі і неанацыстамі.
Акрамя таго, у падкасце Drink Champs Канье заявіў, што Джордж Флойд памёр ад перадазіроўкі фентанілу, а не ад дзеянняў паліцэйскага. А пасля рэпер паскардзіўся на «габрэйскія СМІ», якія яго нібыта заблакавалі. Маці дачкі Джорджа Флойда падала ў суд на Уэста. Сума кампенсацыі, якую яна патрабуе, — 250 млн даляраў.