З Бураціі адправяць для дапамогі вайскоўцам ва Украіне юрты з шаманамі

З Бураціі ў Старабешаўскі раён Данецкай вобласці адправяць тры юрты, у якіх расійскія вайскоўцы змогуць прайсці шаманскі абрад і адпачыць. Галоўнай мэтай гэтай ініцыятывы называецца ўзняцце баявога духу салдат, іх падтрымка і лячэнне. Пра гэта паведамляе сайт «Сибирь. Реалии».

02.12.2022 / 00:09

Старшыня «Гунскага фонду» (бураты лічаць гунаў сваімі продкамі) Алег Булутаў расказаў, што ў юртах шаманы будуць вяртаць салдатам душу, а кастаправы «папраўляць хрыбетнік».

Дзе менавіта паставяць такія юрты, невядома. Булутаў лічыць, што яны павінны быць як мага бліжэй да тэрыторыі, дзе вядуцца баявыя дзеянні, але ў той жа час знаходзіцца ў бяспечным месцы.

Паводле задумы арганізатараў, такая гуманітарная дапамога спатрэбіцца як тым, хто з'язджае на фронт, так і тым, хто ўжо знаходзіцца на лініі фронту. Сцвярджаецца, што такія юрты 16 стагоддзяў таму выкарыстоўвалі для ваенных паходаў.

Чытайце таксама:

Дынько: Не, гэта «расейская традыцыя», а не бурацкая і чачэнская

Папа Францішак назваў чачэнцаў і буратаў «самай жорсткай часткай расійскіх войскаў ва Украіне»

Расійскі акадэмік папракнуў украінцаў, што яны не могуць жыць без туалетнай паперы

Nashaniva.com