Вольга Брыцікава выйшла на волю
Старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» затрымалі 1 лістапада. Затым ёй двойчы прызначалі па 15 сутак арышту. Сёння яна выйшла на волю, піша «Вясна».
01.12.2022 / 20:49
За кратамі Вольга абвяшчала галадоўку — прычынай стала парушэнне яе правоў, а таксама адмова супрацоўнікаў ізалятара перадаваць ёй перадачы ад сваякоў.
За няпоўны 2022 год Брыцікава правяла за кратамі 105 сутак — з іх вясной 75 сутак запар.