У Віктара Бабарыкі — новая праца ў калоніі
Асуджаны на 14 гадоў зняволення экс-кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка цяпер выпальвае драўняны вугаль. Поўны працоўны дзень (9 гадзін) 6 дзён у тыдзень ён знаходзіцца на вуліцы, паведамляе яго тэлеграм-канал.
01.12.2022 / 12:40
Віктар Бабарыка за месяц да арышту, май 2020 года
Без доступу да бытавога памяшкання, дзе была б магчымасць сагрэцца падчас змены.
Родных палітыка асабліва турбуе, што, нягледзячы на агучаныя медыцынскія супрацьпаказанні, праца звязана з узняццем цяжару, а таксама высокім узроўнем задымленасці.
Раней Віктар Бабарыка працаваў укладчыкам хлебабулачных вырабаў і ўвесь час павінен быў знаходзіцца ў пякарні, у памяшканні практычна без вентыляцыі, з тэмпературай плюс 30 градусаў. Першая «пасада» ў калоніі ў яго была апальшчык у пякарні.