Палітзняволенаму Анатолю Латушку «настойліва раяць» не пісаць лісты на беларускай мове
Паведамляецца, што яго просяць не рабіць гэта, бо цэнзар у віцебскім СІЗА «не вывучала мову і зусім яе не разумее». З гэтым звязана тое, што лісты па-беларуску не даходзяць да палітвязня.
01.12.2022 / 10:28
.
Аднак Анатоль працягвае пісаць лісты людзям па-беларуску, паведамляюць праваабаронцы.
Падтрымайце палітвязня: СІЗА-2. 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Анатоль Віктаравіч Латушка
Палітвязня затрымалі ў канцы студзеня 2022 года. Яго асудзілі на шэсць гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: распаўсюджванне ўлётак да рэферэндуму, удзел у маршы, маляванне «Пагоні», спаленне дзяржаўнага сцяга.