Дар'я Шманай прыехала на пахаванне Макея з сумкай ад «Іў Сэн Ларан»
Дар'я Шманай, былая памочніца Лукашэнкі, працуе дарадцай-пасланніцай пасольства Беларусі ў Расіі. На пахаванне Макея яна прыбыла разам з паслом Беларусі ў РФ Дзмітрыем Крутым. Пры сабе дзяўчына мела сумачку люксавага брэнда.
29.11.2022 / 16:55
Фота: БелТА
Yves Saint Laurent — парыжскі дом высокай моды. Яго ініцыялы бачныя на чорнай сумцы, з якой прыйшла Дар'я Шманай.
Скрыншот: відэа БелТА
Калі гэта арыгінал, то такія сумкі брэнда (прыкладна такога ж дызайну і памеру) каштуюць ад 2400 да 3200 даляраў.
Скрыншот: сайт ysl.com
Скрыншот: сайт farfetch.com
У СМІ Шманай называлі «культавай памочніцай» Лукашэнкі мінулага дзесяцігоддзя, яна была адзін час начальніцай аддзела дзяржаўнага пратакола пры Лукашэнку. Быў выпадак, калі Шманай здзімала пылінкі са стала Лукашэнкі перад самітам у Астане. А сам ён у гутарцы з Ксеніяй Сабчак характаразаваў яе як «выше крыши».
У 2019 годзе Шманай набыла сабе апартаменты ў «Алімпік Парку» — элітным жылым комплексе на вуліцы Ратамскай з відам на заказнік «Лебядзіны». Іх кошт — каля 150 тысяч даляраў.
Таксама Шманай вядомая сяброўствам з прэс-сакратаркай Лукашэнкі Наталляй Эйсмант і яго фаварытам Дзмітрыем Баскавым. Іх разам бачылі падчас набегаў на мінскія пратэставыя двары ў 2020 годзе.