Дынько: Не, гэта «расейская традыцыя», а не бурацкая і чачэнская

«Не, гэта «расейская традыцыя», імперская амбіцыя і ўпэўненасць у «асаблівай ролі», «асаблівай місіі» Расіі і, адпаведна, «асаблівых правах», якія ёй належаць, прывялі да жахаў імперыялістычнай вайны ва Украіне, а чачэнцы і бураты тут — у не меншай ступені ахвяры, а не каты», — напісаў у фэйсбуку Андрэй Дынько пра словы папы Францішка.

29.11.2022 / 20:30

Фота: AP Photo / Andrew Medichini

Выказванне Папы пра буратаў і чачэнцаў, пра асаблівую жорсткасць тых, «хто з Расіі, але не прытрымліваюцца расейскай традыцыі, такіх, як чачэнцы, бураты і так далей», мае адбяліць тых, хто «прытрымліваюцца рускай традыцыі».

Не, гэта «расейская традыцыя», імперская амбіцыя і ўпэўненасць у «асаблівай ролі», «асаблівай місіі» Расіі і, адпаведна, «асаблівых правах», якія ёй належаць, прывялі да жахаў імперыялістычнай вайны ва Украіне, а чачэнцы і бураты тут — у не меншай ступені ахвяры, а не каты.

У гэтай вайне вінаваты, вобразна кажучы, Дастаеўскі, а не творцы бурацкага і чачэнскага народаў.

Папу Францішку, калі ён хоча быць духоўным, а не палітычным лідарам, трэба было б прызнаць гэта і назваць рэчы сваімі імёнамі ў тым ліку і адносна Рускай праваслаўнай царквы, якая, на жаль, ператварылася ў племянную царкву, якая не толькі апраўдвае, але і асвячае гэтую захопніцкую вайну.

Nashaniva.com