Улады прызналі «Паспалітае рушэнне» Сахашчыка «экстрэмісцкім фарміраваннем»

У пераліку арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, «Паспалітага рушэння» пакуль няма.

28.11.2022 / 12:23

Паводле сілавікоў, ініцыятыва прызнаная «экстрэмісцкім фарміраваннем» «за арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».

Паспалітае рушэнне — спартова-адукацыйная арганізацыя, створаная, каб аб’яднаць беларусаў вакол мэты абароны незалежнасці Беларусі. Яна ўтварылася вакол «Байпола» і падпалкоўніка Валерыя Сахашчыка, прадстаўніка Аб'яднанага кабінета па пытаннях бяспекі і абароны.

Харугвы рушэння з верасня ствараюцца за межамі Беларусі. Паведамлялася, што ў харугвы ў Польшчы ў першы дзень запісаліся 800 чалавек, паведамляе «Вясна».

Nashaniva.com