У Мінску адкрываецца новы кінатэатр

Кінатэатр SKYLINE Cinema адкрыецца ў мінскім гандлёвым цэнтры Galileo. Працаваць ён пачне з 1 снежня.

27.11.2022 / 20:49

Кінатэатр гэтай сеткі ў Рэчыцы. Фота: SKYLINE

У кінатэатры будуць лазерныя праектары ў фарматах 2К і 4К, трохпрамянёвыя 3D-сістэмы, LED-экраны, пасярэбраныя экраны, якія «лунаюць», камфортныя крэслы з бесправадной зарадкай і лаўнж-зона з барам.

1 снежня ў кіно анансуюць прэм'еру, але назва фільма не раскрываецца.

Кінатэатр гэтай сеткі ў лютым з'явіўся ў Рэчыцы. Мінскі кінатэатр стане другім для SKYLINE.

Nashaniva.com