Баль у Агінскіх
Фотакарэспандэнтка НН Юлія Дарашкевіч пабывала на сапраўдным велікасвецкім балі.
12.10.2009 / 12:04
Агінскі ў мінулыя выходныя прымаў баль. Танцавалі, як звычайна, падэграс, галоп, польку-тройку, фігурныя вальсы і, канечне, тот самы паланэз. Разгадвалі шарады, дамы гралі ў карты, а мужчыны аддавалі перавагу шахматам. Напрыканцы вечара не абыйшлося без дуэлі.
Так МГА "Гісторыка" ў Маладзечне адзначыла дзень народзінаў слыннага кампазітара і палітычнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага. На мэце было аднавіць атмасферу велікасвецкіх баляў ХІХ стагоддзя. Уласнаруч зробленыя строі, рэплікі ўдзельнікаў — усё адпавядала духу той эпохі.