У Мінску затрымалі візавага махляра. Ён падмануў на 1100 рублёў

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Савецкага РУУС Мінска затрымалі мінчука, які пад выглядам дапамогі адкрыць візу ўзяў у дзяўчыны 1100 рублёў і перастаў выходзіць на сувязь, піша «Міліцыя Мінска».

25.11.2022 / 09:30

Пасля размовы на сайце знаёмстваў 30-гадовы мужчына прапанаваў новай сяброўцы дапамагчы ў адкрыцці візы. Ён прадставіўся былым спартсменам і паабяцаў праз старыя сувязі аформіць дакументы ў трохдзённы тэрмін. Першапачаткова мінчук запытаў за паслугу 200 даляраў, аднак пазней кошт павялічыўся.

Калі сяброўка перавяла фігуранту 1100 рублёў, ён знік. Жанчына звярнулася ў міліцыю.

Напярэдадні мінчанін быў прызнаны падазраваным у крадзяжы маёмасці ў дзяўчыны, з якой пазнаёміўся на сайце знаёмстваў.

Заведзена крымінальная справа.

Nashaniva.com