Расіяне абстралялі ракетамі жылы раён нядаўна пакінутага Херсона
У выніку абстрэлу загінулі як мінімум 4 чалавекі, 6 параненыя.
24.11.2022 / 22:27
«Каля 17:00 расійскія захопнікі з артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню накрылі агнём жылы раён горада. З-за абстрэлу загарэлася шматпавярхоўка. Варожыя снарады патрапілі і на дзіцячую пляцоўку», — напісаў кіраўнік адміністрацыі Херсонскай вобласці Яраслаў Янушэвіч.