Збіраюцца грошы на дапамогу сям'і палітзняволенага

Па дапамогу да грамадскасці звярнуліся сваякі Антона Сташэўскага. BYSOL адкрыў збор для аплаты рэчавай і прадуктовых перадач, лекаў і матэрыяльнай падтрымкі сям'і Антона, у якога на волі засталіся двое маленькіх дзетак.

24.11.2022 / 18:12

Антон Сташэўскі — валанцёр фонду «Страна для жизни». Валанцёрыць стаў задоўга да выбараў 2020 года, быў ратавальнікам ПРА «Анёл», часта браў удзел у мерапрыемствах па пошуку зніклых людзей. Антона судзілі паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам). Суддзя Дзіна Кучук прызначыла Сташэўскаму 8 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. 

Падтрымаць фінансава сям'ю палітвязня можна тут.

Nashaniva.com