На поўдні Расіі мужчына расстраляў трох чалавек з аўтамата
У горадзе Крымск (Краснадарскі край Расіі) невядомы з аўтаматам забіў каля гандлёвага цэнтра траіх чалавек, пасля чаго застрэліўся сам.
24.11.2022 / 18:01
Пасля нападу Расіі на Украіну ў Расіі рэзка вырасла колькасць злачынстваў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі: у Маскве ўдвая, а ў памежнай з Украінай абласцях — да васьмі разоў.