Прэм'ер Венгрыі Орбан трапіў у скандал з-за футбольнага шаліка
Прэм'ер-міністр Венгрыі прыйшоў на таварыскі футбольны матч паміж зборнымі Венгрыі і Грэцыі ў Будапешце ў шаліку з картай «Вялікай Венгрыі» з часткамі Аўстрыі, Славакіі, Румыніі, Харватыі, Сербіі і Украіны.
22.11.2022 / 12:41
Гэтыя тэрыторыі належалі Каралеўству Венгрыя да канца Першай сусветнай вайны.
Румынскі дэпутат Еўрапарламента Алін Мітуца заявіў, што за такія рэчы лідары ЕС павінны пакараць і ізаляваць Орбана.
«Гэта яшчэ адзін безадказны крок Віктара Орбана, які з'явіўся з шалікам з картай Вялікай Венгрыі. Гэта рэвізіянісцкі жэст, які ставіць Орбана побач з Пуціным, які таксама марыць змяніць межы. Лідары ЕС павінны накласці на яго санкцыі і ізаляваць у Еўрапейскай радзе», — заявіў Мітуца.