Галоўчанка паехаў у Іран і Сірыю
Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанка наведае Тэгеран (Іран) і Дамаск (Сірыя) з 22 па 24 лістапада, піша БелТА.
22.11.2022 / 12:10
Фота: БелТА
Сёння Галоўчанка прыбыў у Тэгеран. Ён правядзе афіцыйныя перамовы з прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі, а таксама з першым віцэ-прэзідэнтам краіны Махамадам Махберам. Таксама кіраўнік беларускага ўрада сустрэнецца з прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам і прэм'ер-міністрам Хусэйнам Арнусам.
Праграмай візіту таксама прадугледжаны ўдзел у беларуска-іранскім бізнэс-форуме, наведванне шэрагу прадпрыемстваў Ірана, а таксама перамовы, па выніках якіх плануецца падпісанне дагавораў аб супрацоўніцтве.
Акрамя таго, прэм'ер-міністр Беларусі 24 лістапада наведае Сочы. У рамках візіту запланавана сустрэча з губернатарам Краснадарскага краю Веньямінам Кандрацьевым.