Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць сына і жонкі Лукашэнкі

Новая Зеландыя ўводзіць санкцыі супраць сына і жонкі Лукашэнкі, сам Лукашэнка пад санкцыямі ад мая.

21.11.2022 / 10:46

Кіраўнік МЗС Новай Зеландыі Наная Махута абвясціла аб увядзенні далейшых санкцый у дачыненні да прадстаўнікоў рэжыму ў Беларусі і РФ, якія спрыяюць незаконнаму ўварванню ва Украіну.

На сайце ўрада Новай Зеландыі сказана, што пад санкцыі трапілі жонка і сын Лукашэнкі. Пра якога з сыноў ідзе гаворка, не паведамляецца.

У маі Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі, Дзяржкамваенпрама, Synesis, «ОКБ ТСП» і кампаніі «Абаронныя ініцыятывы».

Nashaniva.com