Іранскія баскетбалісткі знялі хіджабы ў знак салідарнасці з пратэстоўцамі супраць кіроўнага рэжыму

На фота, якое размясціла ў інстаграме трэнерка жаночай баскетбольнай каманды Ірана Санада Фарзанэ Джамамі, баскетбалісткі — без хіджабаў, а трэнеры апранутыя ў чорнае — у знак жалобы па загінулых падчас пратэстаў, якія забралі жыцці больш за 400 чалавек.

20.11.2022 / 23:10

Падставай для дэманстрацый паслужыла смерць праваабаронцы Махсы Аміні: яна была збітая паліцыяй за «непрыстойнае» нашэнне хіджаба.

З часоў Ісламскай рэвалюцыі 1979 года іранскія жанчыны ў абавязковым парадку носяць на галаве хустку, у тым ліку спартсменкі — нават калі яны выступаюць за мяжой.

Чытайце таксама:

Іранская спартсменка на знак пратэсту выступіла на спаборніцтвах без хіджаба

«У Іране сістэма ўстойлівая, бо там няма манаполіі на ўладу». Усходазнаўца расказаў, ці могуць пратэсты перамагчы і як збудаваная гэтая ўнікальная палітычная сістэма

Nashaniva.com