У Лондане самыя дарагія грыбы — лісічкі з Беларусі
Блогерка ekaterina.london зрабіла агляд цэн на прадукты ў лонданскім супермаркеце. З агляду вынікае, што беларускія лісічкі прадаюць там па 50 фунтаў стэрлінгаў (гэта прыблізна 150 рублёў) за кілаграм.
20.11.2022 / 19:05
«Не даюць мне спакою гэтыя грыбы з Беларусі. Другі год запар менавіта яны самыя каштоўныя. А экалагічна чыстыя грыбы з Галандыі каштуюць у 2 разы менш.
Чаму гэты від грыбоў менавіта з Беларусі возяць? Гэтую загадку я яшчэ не разгадала», — здзіўляецца блогерка.