Брытанскі прэм'ер Рышы Сунак падчас візіту ў Кіеў сустрэўся з сабакам Патронам
Фота сустрэчы ў Кіеве прэм'ера Брытаніі і знакамітага сабакі апублікавала пасол Брытаніі ва Украіне. Патрон — талісман чарнігаўскіх піратэхнікаў.
19.11.2022 / 20:41
Раней Патрон сустракаўся з прэм'ер-міністрам Канады Джасцінам Трудо, атрымаў ад Уладзіміра Зяленскага медаль «За самаадданую службу», атрымаў прэмію на Канскім фестывалі («Пальмавы сабака» — гэта самая прэстыжная ў свеце кінапрэмія, якой узнагароджваюць чатырохлапых).
Сёння прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак прыехаў ва Украіну і сустрэўся з Уладзімірам Зяленскім. Гэта першы візіт Рышы Сунака на пасадзе кіраўніка брытанскага ўрада.