Кім Чэн Ын прыйшоў на запуск балістычнай ракеты з дачкой і жонкай ФОТЫ
Лідар КНДР Кім Чэн Ын прыйшоў на чарговы пуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Хвасон-17» з жонкай і дачкой, якая ўпершыню з'явілася на публіцы, піша ТАСС.
19.11.2022 / 07:59
«Усе чыноўнікі і навукоўцы абароннага сектара, а таксама вайскоўцы падраздзяленняў стратэгічных ядзерных сіл прадэманстравалі абсалютную пашану і адданасць Кім Чэн Ыну, які прыбыў на месца гістарычнага выпрабавання стратэгічнай зброі разам са сваёй любімай дачкой і жонкай, каб асабіста кіраваць працэсам», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
Тым часам новая міжкантынентальная балістычная ракета Паўночнай Карэі можа даляцець да тэрыторыі ЗША.
Са слоў міністра абароны Японіі Ясукадзу Хамады, траекторыя палёту гэтай балістычнай ракеты і іншыя разлікі паказваюць, што пры пэўнай вазе боегалоўкі яна можа мець радыус дзеяння да 15 тысяч км. Калі гэта так, падкрэсліў міністр, то тэрыторыя ЗША будзе ў зоне яе палёту.