Ведаеце, для чаго дзірка ў лыжцы для макароны? Вы здзівіцеся, але яна дапаможа зэканоміць вашы грошы

Лыжка для спагеці ёсць у многіх дамах. У ёй ёсць вялікая адтуліна пасярэдзіне, якой амаль ніхто не карыстаецца. А дарма, бо гэта геніяльнае рашэнне звычайнай праблемы, піша Onet.

18.11.2022 / 19:47

Фота: Maartje van Caspel/istockphoto.com

Звычайна мы выкарыстоўваем такую лыжку толькі для таго, каб зліць ваду з макароны і выцягнуць яе з кіпеню на талерку. Адтуліна дапаможа на іншым этапе гатавання.

Кожны з нас рэгулярна памыляецца ў колькасці макароны, якую мы варым — яе то замала, то зашмат — і даводзіцца выкідаць ці даядаць іх нясвежымі. Адтуліна патрэбная, каб адмераць прыкладна 70—90 грамаў сухіх спагеці — гэта ідэальная стандартная порцыя на аднаго чалавека.

Карыстацца адтулінай вельмі проста — вазьміце сухую макарону і засуньце ў адтуліну. Тое, колькі змясцілася ўнутры дзіркі — гэта і ёсць адна порцыя.

Фота: LeventKonuk/istockphoto.com

Чытайце яшчэ:

Для чаго выкарыстоўваецца трэці адсек у пральнай машыне? Вы можаце здзівіцца

Выкідваеце выкарыстаныя пакецікі ад чаю? Сем нечаканых лайфхакаў, што з імі можна зрабіць

Выкідаеце скуркі ад бананаў? А дарма

Nashaniva.com