«Слава табе, божа!» Лукашэнка пракаментаваў сыход МакДональдса з Беларусі
На яго думку, месца МакДональдса павінны заняць беларускія прадпрыемствы і брэнды. Пра гэта Лукашэнка заявіў, выступаючы сёння перад работнікамі АПК.
18.11.2022 / 13:43
Фота: БелТА
«Я заўсёды заклікаю вас: ешце, спажывайце сваё, не кідайцеся на заморскае. Гэта сёння актуальна гучыць у плане таго, што некаторыя, асабліва сярод моладзі (ды і, напэўна, сярэдняга ўзросту, а можа, і старэйшага), сталі ахаць і вохкаць: «Ах, «МакДональдс» сыходзіць». Я думаю: «Слава табе, божа, што хоць сыходзіць!» Але толькі месца «Макдональдса», дзе працуюць нашы людзі, нашы спецыялісты, дзе спажываецца наш тавар, павінны заняць беларусы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Раман Аляксандравіч, беларусы! Запомніце, ніхто іншы, — звярнуў увагу прэм'ер-міністра. — Мы самі павінны рабіць тое, што калісьці рабіў гэты «МакДональдс», калі камусьці гэта трэба, і нават лепш. У нас што, булачку напалову не могуць разрэзаць і ўпіхнуць у гэтыя дзве паловы кавалачак мяса, бульбы і салату? Госпадзе, хто гэта спажывае, не ведаю».
Як паведамлялася, месца «МакДональдса» з 22 лістапада зойме брэнд «Вкусно і точка».