Някляеў ці Севярынец? Сёння назавуць пераможцу прэміі Ежы Гедройця
Усяго на прэстыжную літаратурную прэмію, што ўручаецца з 2012 года, прэтэндуе шэсць кніг.
17.11.2022 / 14:51
Сяргей Абламейка «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая». Радыё «Свабодная Эўропа», 2021
Вольга Гапеева «Самота, што жыла ў пакоі насупраць». Мінск, «Галіяфы», 2021
Валеры Гапееў «Жэнька, каралева мышак». Мінск, «Кнігазбор», 2021
Максім Клімковіч «Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі». Мінск, «Галіяфы», 2021
Уладзімір Някляеў «Гэй Бэн Гіном». Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021
Ганна Севярынец «Мая школа». Мінск, «Лімарыус», 2021
У складзе журы прэміі Гедройця сёлета працуюць: літаратуразнаўца Ульяна Верына; крытык, літаратар Сяргей Дубавец; пісьменніца Святлана Курс; паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч; крытык і літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.
«Нам было вельмі важна не ператварыцца ў мігранцкую прэмію. Каб людзі, якія ў Беларусі, таксама маглі прымаць удзел у літаратурным жыцці. Мы не хацелі рабіць прэмію толькі для тых, хто выехаў», — заявіла раней старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.
Пачатак уручэння прэміі — а 19-й па беларускім часе.
Далучайцеся да сённяшняй ўрачыстай цырымоніі ў фэйсбуку альбо на youtube-канале.