ВУП Беларусі ў студзені-кастрычніку знізіўся на 4,7%

У бягучых цэнах гэта 159 мільярдаў рублёў.

16.11.2022 / 16:49

Фота: Pixabay.com

ВУП Беларусі ў студзені—кастрычніку знізіўся на 4,7 %, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Паводле першай ацэнкі, аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў 159 мільярдаў рублёў, або ў супастаўных цэнах 95,3 % да ўзроўню студзеня—кастрычніка 2021 года.

Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-кастрычніку ў дачыненні да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 117 %.

Nashaniva.com