Расія дасць Мінску крэдыт $ 1,74 млрд на імпартазамяшчэнне. Гэта патэнцыйна яшчэ больш прывяжа Беларусь
Міністры фінансаў дзвюх краін падпісалі міжурадавае пагадненне аб выдзяленні Беларусі 105 млрд расійскіх рублёў (1,74 млрд даляраў) на праекты імпартазамяшчэння.
16.11.2022 / 14:35
Ужо вызначаны 12 такіх праектаў на тэрыторыі Беларусі, якія атрымаюць фінансаванне.
Мэта гэтай ініцыятывы — яшчэ больш прывязаць беларускую эканоміку да расійскай.