МЗС Польшчы: Ракеты, якія ўпалі на тэрыторыю краіны, — дакладна расійскай вытворчасці
Пасля высвятлення, што ракеты, якія ўпалі на Польшчу і забілі двух чалавек, сапраўды расійскія, польскі міністр замежных спраў Збігнеў Раў выклікаў расійскага амбасадара для тлумачэнняў.
16.11.2022 / 02:24
Перад тым, як выклікаць расійскага пасла Сяргея Андрэева, Збігнеў Раў правёў тэлефонныя размовы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам і міністаркай замежных спраў Германіі Аналенай Бербак.
Пасол Расіі ў Польшчы Сяргей Андрэеў
Польшча запрасіла міжнародных экспертаў для расследавання падзення ракет на яе тэрыторыю, заявіў прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі.
У той жа час прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў сказаў журналістам CNN, што ў яго няма ніякай інфармацыі аб выбуху ў Польшчы.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў сваім выступленні перад журналістамі заявіў, што няма дакладных доказаў таго, хто выпусціў ракету, якая ўпала на ўсходзе краіны.